Усе навіны

Фізіятэрапеўт «Кельцэ»: «З'яўленне Каралька ў фінале чатырох Лігі чэмпіёнаў мы ацэньваем у 50%»

6 чэрвеня, 21:18

Фізіятэрапеўт «Кельце» Томаш Мглосек распавёў пра шансы Арцёма Каралька згуляць у «фінале чатырох» Лігі чэмпіёнаў.

«У Арцёма вельмі вялікая пухліна вакол галёнкаступнёвага сустава, і ён адчувае моцны боль, з-за чаго практычна не можа хадзіць. Лінейны робіць працэдуры дома, каб паменшыць пухліну. Пасля МРТ і УГД мы ведаем, што пашкоджана капсула сустава. Увесь сезон сустаў быў вельмі перагружаны, а цяпер усё «вылілася». На жаль, гэта адбылося ў самы непадыходны момант. Шанцы на яго з'яўленне ў фінале чатырох Лігі чэмпіёнаў мы ацэньваем у 50%. Гэта і шмат, і мала. Улічваючы час, які застаўся, перад намі стаіць складаная задача прывесці яго ў поўную форму», – сказаў Мглосек.

Нагадаем, каманда Каралька згуляе з «ПСЖ» у паўфінале Лігі чэмпіёнаў 17 чэрвеня.