Усе навіны

Трэнер СКА Нікуленкаў: «Занадта шмат сярэбраных медалёў за апошнія пяць гадоў»

19 чэрвеня, 18:50

Галоўны трэнер СКА Дзмітрый Нікуленкаў пракаментаваў сваё прызначэнне.

«Ніякіх сварак. Усе разам ідзём да мэт. Для мяне гэта новы выклік, новы досвед. Канешне, гэта цяжка. Давайце пачакаем красавіка-траўня наступнага года.

Мэты ўсё тыя ж. Занадта шмат сярэбраных медалёў за апошнія пяць гадоў. Ва ўсіх гульцоў ужо вялікая калекцыя. Я вельмі хачу, каб гэта біла па іх. Мы бачым, што яны маюць характар. Каманда ў прынцыпе застаецца тая ж. Магчыма, дададуцца яшчэ пару новых гульцоў», – сказаў Нікуленкаў.

Адзначым, на пасадзе галоўнага трэнера Нікуленкаў змяніў Ігара Папругу, які стаў спартыўным дырэктарам клуба.