Усе навіны

Мужчынская зборная Беларусі стала 19-й у рэйтынгу ЕГФ

4 ліпеня, 12:15

Еўрапейская федэрацыя гандбола апублікавала абнаўленне ў рэйтынгу мужчынскіх зборных.

Каманды размешчаны ў рэйтынгу на аснове вынікаў адборачных і фінальных стадый ЧС-2021, ЧЕ-2022 і ЧС-2023.

Зборная Беларусі стала 19-й, набраўшы 92 ачкі (36+36+20). Беларусы размясціліся паміж Паўночнай Македоніяй з 94 ачкамі і Аўстрыяй – з 90. Расія – на 13-й пазіцыі (152 ачкі). Нагадаем, што абедзве зборныя адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

У лютым 2023 года беларусы займалі 17-е месца ў рэйтынгу.

Украіна размясцілася на 22 месцы з 76 баламі (столькі ж у Літвы і Босніі і Герцагавіны – Tribuna.com).

Усяго ў рэйтынгу прадстаўлены 46 зборных.

У топ-10 увайшлі:

1) Данія – 448 балаў;

2) Швецыя – 424 балы;

3) Іспанія – 400 балаў;

4) Францыя – 384 балы;

5) Нарвегія – 320 балаў;

6) Германія – 264 балы;

7) Венгрыя – 244 балы;

8) Харватыя – 212 балаў

9) Ісландыя – 196 балаў;

10) Славенія – 192 балы.