Усе навіны

Расію пазбавілі права на правядзенне жаночага ЧЕ-2026 па гандболе

4 ліпеня, 14:24

Еўрапейская федэрацыя гандбола (EHF) паведаміла пра тое, што Расію пазбавілі права на правядзенне жаночага чэмпіянату Еўропы-2026 па гандболе.

«Была сканцэнтравана ўвага на сітуацыі з жаночым Еўра-2026, які быў аддадзены Расіі ў лістападзе 2021 года.

Пасля паседжання выканкама адбыліся кансультацыі з Федэрацыяй гандбола Расіі і было прынятае рашэнне шукаць альтэрнатыўнае месца правядзення турніру», – гаворыцца ў заяве федэрацыі.