Усе навіны

Дзмітрый Нікуленкаў: «Дзіўна, што Беларусь не можа праводзіць спарынгі. Хаця зборныя з Афрыкі, Азіі з намі згулялі б»

17 ліпеня, 18:37

Галоўны трэнер СКА Дзмітрый Нікуленкаў, які ўваходзіць у трэнерскі штаб зборнай Беларусі, расказаў пра планы каманды.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Тыднёвы збор намечаны на 22 жніўня. Там збяруцца гульцы з чэмпіянату Беларусі. Наступны збор з легіянерамі пройдзе ў кастрычніку.

Жадаем пачаць суперсерыю з расіянамi з трох гульняў. Але давайце дачакаемся афіцыйнай інфармацыі. Потым у лістападзе плануецца збор і ў снежні.

Усе ведаюць, што кіраўнік БФГ Уладзімір Канаплёў напісаў адкрыты ліст прэзідэнту ІГФ Хасану Мустафе. Вельмі спадзяемся, што гэта неяк паўплывае на цяперашнюю сытуацыю, у якой мы знаходзімся.

Дзіўна, што мы не можам нават ладзіць таварыскія матчы. Хоць зборныя з Афрыкі, Азіі з задавальненнем бы з намі згулялі, – цытуе Нікуленкава БЦ са спасылкай на тэлеканал ОНТ.