Усе навіны

18-гадовы беларус Баранаў падпісаў кантракт з «Віслай» Плоцк

25 ліпеня, 09:37

«Вісла» Плоцк абвясціла пра падпісанне 18-гадовага беларускага левага паўсярэдняга Мікіты Баранава. Кантракт разлічаны на два гады з магчымасцю падаўжэння яшчэ на два.

У будучым сезоне Баранаў будзе выступаць за юніёрскую і другую каманды клуба з Плоцка.

У мінулым сезоне беларус выступаў за «Шчыпюрняк Домброва» з Беластока, дзе за сезон ён закінуў 134 мячы і стаў найлепшым бамбардзірам другой лігі Польшчы.

Нагадаем, у «Вісле» таксама выступае беларускі гандбаліст Кірыл Самойла.