Усе навіны

Зборная Беларусі прыме ўдзел у турніры з Расіяй, Іранам і Марока

22 лістапада, 23:31

У студзені 2024 года ў Маскве адбудзецца турнір па гандболе ў якім прымуць удзел зборныя Беларусі і Расіі.

Таксама папярэднюю згоду на ўдзел далі гандбольныя Федэрацыі Марока і Ірану.

– Ёсць дамоўленасць аб правядзенні турніру чатырох каманд – Расіі, Беларусі, Ірану і Марока. З боку Марока і Ірану пацверджання атрымалі і ў сённяшняй сітуацыі спадзяемся, што ніякіх катаклізмаў не адбудзецца. Матчы пройдуць на валейбольнай арэне «Дынама», – пракаментаваў дырэктар Федэрацыі гандбола Расіі Леў Варонін.