Усе навіны

Bалерый Пяўніцкі: «Дзяўчынкі з чэмпіянату Беларусі супрацьстаяць расiянкам проста не ў стане»

27 лістапада, 16:15

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі па гандболе Валерый Пяўніцкі падзяліўся меркаваннем аб спарынгах з камандай Расіі. У абедзвюх сустрэчах расіянкі перамаглі.

– Цешыць, што зборная Расеі сустракаецца з намі рэгулярна. Мы абдзелены спарынгамі такога ўзроўню, а яны даюць багатую ежу для разважанняў, наглядна паказваючы ўзровень падрыхтоўкі легіянераў і гульцоў нацыянальнага чэмпіянату. Мне, прызнацца, ужо надакучыла казаць аб гэтым.

Дзяўчынкі з беларускага чэмпіянату супрацьстаяць расiянкам проста не ў стане – ні фізічна, ні тэхнічна, ні тактычна. На жаль…

– Аднак 40 хвілін першага матчу каманда гуляла на роўных.

– Не лічу, што гэта выбітнае дасягненне. Як можна быць задаволеным гульнёй каманды, калі яна вядзе пасля першага тайма 4, а потым 10 хвілін не можа закінуць? Калі даеш адпачынак нашым лідэрам Аліне Кішко і Насці Кулак, то ім на замену выходзяць гульцы з нацыянальнага чэмпіянату, і карціна гульні мяняецца ў корані.

Я не магу сказаць, што дзяўчынкі не імкнуліся, яны рабілі ўсё, што маглі. Але могуць, вось у чым бяда, не надта многа. У нашым чэмпіянаце хуткасці не тыя і адзінаборствы не такія жорсткія, як у расійскім, і калі гэта адбываецца з сезона ў сезон, то па-іншаму ты гуляць проста не можаш. Хоць, вядома, такія матчы даюць выдатны шанец праявіць сябе на іншым узроўні і крыху падняць планку сваіх магчымасцяў, – сказаў Пяўніцкі.