Tribuna/Гандбол/Блогі/Вар'яцкі матч у Брэсце: «Мяшкоў» і СКА выдалі валідольную гульню на старце фіналу

Вар'яцкі матч у Брэсце: «Мяшкоў» і СКА выдалі валідольную гульню на старце фіналу

Спякотнае супрацьстаянне у пачатку серыі.

Аўтар — Pam-pam
14 красавіка, 14:36
Вар'яцкі матч у Брэсце: «Мяшкоў» і СКА выдалі валідольную гульню на старце фіналу

Гандбольны чэмпіянат Беларусі падыходзіць да свайго завяршэння – залаты камплект узнагарод разыгрываюць прынцыповыя супернікі з Брэста і Мінска.

Да першага матчу фінальнай серыі СКА падышоў з сумнай статыстыкай з дзевяці паражэнняў запар ад «Мяшкова» – іх апошняя перамога здарылася ў маі 2023-га ў фінале Кубка Беларусі.

Старт гульні для каманды Дзмітрыя Нікуленкава таксама не склаўся – больш за шэсць хвілін яна не магла распячатаць вароты суперніка. «Мяшкоўцы» ж праблем з атакай не адчувалі і хутка павялі з лікам 5:1.

Праўда, затым і напад гаспадароў забуксаваў – падапечныя Эдуарда Какшарава больш за дзесяць хвілін не маглі паразіць браму гасцей, увязваючы ў іх абароне, і дазволілі суперніку зраўняць лік. Сітуацыя не выглядала катастрафічнай толькі дзякуючы намаганням галкіпера «Мяшкова» Дзяніса Забалоціна – у нейкі момант сустрэчы ў яго было 64% (9 з 14) сэйваў.

І ўсё ж гаспадарам удалося арганізаваць невялікі гандыкап, які яны ўтрымлівалі да апошняй дзесяціхвілінкі. На адзнацы 51:43 СКА зраўняў лік – і канцоўка сустрэчы ператварылася ў сапраўднае варʼяцтва!

За пяць хвілін да сірэны правы кутні СКА Яўген Нікановіч арганізаваў імклівы адрыў і ўпершыню ў гэтай сустрэчы вывеў сваю каманду наперад. Але ўтрымаць лідарства ў яго каманды не атрымалася – серыя памылак у нападзе і гераічныя перахопы «мяшкоўцаў», якія заканчваліся галамі Эдуарда Яраша, не заставілі шансаў гасцям.

Брэст атрымаў першую перамогу ў серыі, якая перамяшчаецца ў сталіцу. Другая гульня адбудзецца 20 красавіка.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты