Усе навіны

Раян Рэйнальдс зацікаўлены ў набыцці «Атавы»

3 лістапада 2022, 12:03

Канадскі акцёр Раян Рэйнальдс зацікаўлены ў набыцці «Атавы», паведамляе People.

Рэйнальдс зацікаўлены ў набыцці клуба НХЛ у тым выпадку, калі ён будзе выстаўлены на продаж. Ён хоча, каб клуб працягваў базавацца ў Атаве.

Пасля смерці Юджына Мелніка, які набыў «Атаву» ў 2003 годзе, права валодання клубам перайшло ў спадчыну да яго дачок Ганны і Алівіі. На днях стала вядома, што яны разглядаюць варыянт продажу клуба.

У 2021 годзе Рэйнальдс і акцёр Роб Макелхенні купілі валійскі футбольны клуб «Рэксхем», які выступае ў пятым дывізіёне Англіі.