Усе навіны

60-гадовы хакеіст «Зоркі» з Мар'інай Горкі Брык памёр падчас матчу аматарскай лігі

14 лістапада 2022, 17:23

61-гадовы гулец «Зоркі» з Мар'інай горкі Сяргей Брык памёр падчас хакейнага матча асацыяцыі аматараў хакея.

«На 61-м годзе жыцця 13 лістапада падчас хакейнага матчу Ice Needlz – «Зорка», раптоўна сканаў Брык Сяргей Іванавіч.

Яму на лёдзе стала дрэнна, ён страціў прытомнасць і ў сябе больш не прыходзіў. Урачы спрабавалі рэанімаваць хакеіста, але беспаспяхова. Сяргей Іванавіч – ветэран Мар'інагорскага хакея, які ўсе апошнія гады аддаваў любімай справе. З 2014 г. па 2020 г. узначальваў Мар'інагорскую каманду «Зорка», уносячы неацэнны ўклад у развіццё аматарскага хакея ў рэгіёне», – паведамляе прэс-служба АЛХ.