Усе навіны

Матч мінскага «Дынама» супраць «Спартака» ў КХЛ стаў самай папулярнай праграмай тыдня на «Беларусь 5»

17 лістапада 2022, 15:00

Кампанія «Медиаизмеритель» прадставіла справаздачу за тыдзень 7 – 13 лістапада пра тэлегляд сярод беларускага гарадскога насельніцтва ад 4 гадоў і старэй.

Самай рэйтынгавай праграмай на тэлеканале «Беларусь 5» стала трансляцыя матча чэмпіянату КХЛ, у якім мінскае «Дынама» на апошняй хвіліне вырвала перамогу ў «Спартака» (3:2). Сустрэча прайшла 9 лістапада. Трансляцыя набрала рэйтынг 0,87%.