Усе навіны

19-гадовы беларус Сувораў стаў лепшым гульцом чацвярга ў КХЛ, у матчы супраць «Віцязя» ў яго 2+1

25 лістапада 2022, 18:05

19-гадовы беларускі нападаючы «Поўначсталі» Аляксандр Сувораў прызнаны найлепшым гульцом чацвярга ў КХЛ.

У матчы супраць «Віцязя» (3:2) ён закінуў дзве шайбы і аддаў адну галявую перадачу.

Сувораў займае трэцяе месца ў спісе лепшых снайпераў «Поўначсталі». Больш за яго забілі толькі Аляксандр Пятунін (9) і Данііл Ваўчанка (10).

У гэтым сезоне Сувораў набраў 14 (8+6) ачкоў у 17 гульнях.