Усе навіны

Краўчанка пасля перамогі над «Хімікам»: «Усё ідзе ад галавы. Калі мы ўсе разам настроім яе так, каб выключыць памылкі, наш хакей палепшыцца»

26 лістапада 2022, 17:13

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем пра матч з «Хімікам» (3:2) у Экстралізе.

«У нас усе такія матчы нервовыя атрымліваюцца. Ведаеце, пры добрым змесце гульні нас падводзяць індывідуальныя памылкі, іх зашмат.

Пры перамозе не хочацца на такім акцэнтаваць, скажу толькі, што памыляемся не тактычна, а персанальна. Тут усё ідзе ад галавы. Калі мы ўсе разам настроім яе так, каб выключыць падобныя моманты, наш хакей палепшыцца.

Не хацеў сёння нічога казаць негатыўнага, перамога ёсць перамога. Мы мелі магчымасць выйграць і ў Гомелі, але не выйгралі – была чарада больш паражэнняў, чым перамог.

Для таго, каб пабудаваць моцную хату, патрэбен падмурак, і мы жадаем, каб наш падмурак быў адпаведным, каб вярнулася ўсё назад, каб у нашай гульні з'явілася надзейнасць.

Казаць пра нейкія негатыўныя моманты я сёння не хацеў бы, пакінуўшы іх на заўтра. Усё разам яшчэ раз перагледзім матч, пераасэнсуем яго, зробім высновы», – сказаў Краўчанка.