Усе навіны

Клімовіч вызначыўся пераможным голам за «Абатсфорд» у матчы з «Бэйкерсфілд Кандорс» у АХЛ

30 лістапада 2022, 09:26

У ноч з 29 на 30 лістапада ў АХЛ адбыліся чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату. У адным з іх «Абатсфорд Кэнакс», за які выступае беларускі нападаючы Даніла Клімовіч, абгулялі «Бэйкерсфілд Кандорс» (6:3).

Пераможную шайбу «Абатсфорда» аформіў Клімовіч, які зрабіў лік 4:3.

На рахунку беларуса таксама 3 удары ў створ варот суперніка, пры паказчыку карыснасці «+1».

У гэтым сезоне ў Клімовіча 5 (2+3) ачкоў у 13 гульнях, пры паказчыку карыснасці «0».

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com