Усе навіны

Крэйг Вудкрафт: «Галоўнае, што ёсць вынік, ад якога трэба адштурхнуцца і ісці далей»

2 снежня 2022, 23:41

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Крэйг Вудкрaфт падзяліўся меркаваннем аб перамозе над «Сочы» (2:1) у матчы КХЛ.

Мінскае «Дынама» займае сёмае месца ў канферэнцыі Захад.

– У гэтым матчы наша каманда паказала два свае бакі. У першай частцы паядынку кантралявалі ход сустрэчы, гуляючы па нашай сістэме. Каманда прарабіла добрую працу.

Потым з'явіліся неабгрунтаваныя страты, што надало добры імпульс саперніку. Яны пачалі гуляць у свой хакей. З-за гэтага былі вымушаны шмат абараняцца другі перыяд і большую частку трэцяга.

Добра, што Аляксей Коласаў гуляў вельмі выдатна і выбаўляў нас. Абарона таксама выдатна сябе выявіла ў шматлікіх момантах.

Аднак гэтыя некалькі памылак, вядома, узбадзёрылі «Сочы», што крыху змяніла ход паядынку. Але перамога на выездзе – гэта заўсёды важныя два ачкі. Мы рады. Не заўсёды ўсё ідзе па тваім плане, але галоўнае – вынік. Удзячны камандзе. Трохі адпачнём. І ў панядзелак будзе новая гульня.

– Задаволеныя вынікам выязной серыі? Удалося набраць пяць з шасці магчымых ачкоў.

– Так, задаволены. Усе матчы былі няпростыя. З маскоўскім «Дынама» атрымалася даволі змястоўная і якасная гульня з нашага боку. Са «Спартаком» добра правялі першую частку гульні. З «Сочы» такая ж карціна: пачалі добра, а потым гульня складалася па плане гаспадароў. Заўсёды ёсць над чым папрацаваць.

Галоўнае, што ёсць вынік, ад якога трэба адштурхнуцца і ісці далей. Кожная гульня – новая магчымасць змагацца і набіраць ачкі. Трэба працягваць вучыцца, дадаваць і прагрэсаваць, – сказаў Вудкрафт.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com