Усе навіны

Уладзімір Світо: «Хацелася б больш галоў. Меншасць «Брэст» добра выстаяў»

3 снежня 2022, 14:54

Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світо распавёў пра перамогу над «Віцебскам» (3:0) у матчы Экстралігі.

– Сёння выйшлі зараджаныя. Успомнілі цяжкія гульні з «Віцебскам» на Кубку Салея і настройваліся на гэтую гульню. Хлопцы добра адыгралі і таму мы выйгралі.

– Што скажаце пра сённяшнюю дысцыпліну?

– У нас было шмат дзвюххвілінных выдаленняў, з таго боку пяціхвілінных. Пры такой колькасці большасці маглі б і больш забіваць. Гэты кампанент у нас не вельмі працуе. Хацелася б больш галоў. Меншасць добра выстаялі, – сказаў Світо.