Усе навіны

Трэнер «Магілёва» Мацярухін: «Добра гулялі два перыяды, але на трэці нас не хапіла. Можа падвяло майстэрства, можа не даставала некаторых гульцоў або сіл»

3 снежня 2022, 15:05

Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін пракаментаваў паразу ад жлобінскага «Металурга» (1:6).

– Добра гулялі два перыяды, але, на жаль, на трэці нас не хапіла. Можа падвяло майстэрства, можа не даставала некаторых гульцоў або проста сіл. Так гуляць трэці перыяд нельга. Будзем разбірацца, ёсць пытанні да некаторых хакеістаў, мала кідаем. Паўтаруся, адбіваецца недахоп майстэрства. Як я казаў раней – вышэй галавы не скокнеш. Неабходна палепшыць гульню да нядзельнага матчу.

– Першую палову стартавага перыяду, ініцыятыва была на баку «Металурга». З чым звязаны такі пачатак?

– Мы пачалі першы перыяд у зоне суперніка, потым гульня перайшла ў нашу. І ў нас, і ў іх былі добрыя моманты. Закінь мы яшчэ пры ліку 1:0, было ў нас дзве большасці для гэтага, можа і склалася б па-іншаму сустрэча.

Мелі магчымасці і пры выхадзе 1 у 0 і 2 у 1. У кагосьці не хапае майстэрства забіць, у кагосьці пас аддаць. Каб выйграць нам трэба прыкласці ў 100 разоў больш намаганняў, чым любой іншай камандзе. Здабыць перамогу нічога не робячы нельга, – сказаў Мацярухін.