Усе навіны

Сяргей Стась: «Сёння «Гомель» не змог забіць у большасці і прапусціў ў меншасці»

4 снежня 2022, 13:35

Галоўны трэнер «Гомеля» Сяргей Стась пракаментаваў паразу ад «Шахцёра» у матчы Экстралігі.

– «Шахцёр» з перамогай. Як ужо было сказана, гульня на самай справе нагадвала плэй-оф, а ў плэй-оф, як вы самі ведаеце, вырашаецца ўсё ў няроўных складах. Сёння мы не змаглі забіць у большасці і прапусцілі ў меншасці. Цалкам неабгрунтаваныя найдурнейшыя выдаленні ў зоне атакі, я гэта не прымаю, не ведаю, з чым гэта звязана, некаторыя гульцы проста згубіліся. Быў акцэнт згуляць дысцыплінавана, без выдаленняў, але хтосьці не пачуў. Будзем нешта вырашаць, будзем нешта рабіць і выходзіць з гэтага становішча.

– Як пракаментуеце раннюю замену брамніка?

– Трэба канцэнтравацца і быць гатовым да пачатку матчу.

– За першыя два перыяду ў «Гомеля» усяго 11 кідкоў, у трэцім ужо было 16. З чым гэта звязана?

– Размаўлялі пра гэта, за два перыяды столькі кідкоў... зноў мы вяртаемся назад, разводзім акадэмію, хоць гол забілі ад простага – падняліся, закрылі брамніка, закапалі гэтую шайбу. Будзем даносіць, ніхто не спыняецца, працягваем працаваць, – сказаў Стась.