Усе навіны

Жылінскі пра 4:1 з «Лідай»: «Лакаматыў» меў значна больш момантаў, чым забіў. Мабыць, адбілася выканальніцкае майстэрства. Але і гэтых галоў хапіла для перамогі»

6 снежня 2022, 12:27

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі пракаментаваў перамогу над «Лідай» (4:1).

– Безумоўна, задаволеныя вынікам, задаволеныя гульнёй каманды. Вядома, не без агрэхаў, асабліва ў абароне. Тым не менш ззаду згулялі больш-менш надзейна, у атацы вынікова. Хаця мелі значна больш момантаў, чым забілі. Мабыць, адбілася выканальніцкае майстэрства. Але і гэтых галоў хапіла для перамогі.

Крыху парадуемся і будзем да астатніх гульняў перад перапынкам. У нас засталося народу ў абрэз, хутчэй за ўсё, нават на заяўку не хопіць. Таму будзем думаць.

– Хтосьці траўміраваўся?

– Курдзюкоў шайбу злавіў на сябе. Неяк так… – сказаў Жылінскі.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com