Усе навіны

Варатар Жыгалаў стаў першай зоркай матчу OHL. Яго «Кінгстан Фронтэнакс» абгулялі ў авертайме «Гамільтан Булдогс»

17 снежня 2022, 13:45

У чарговым матчы OHL «Кінгстан Фронтэнакс», за які гуляе варатар Іван Жыгалаў дома абыграў у авертайме «Гамільтан Булдогс» – 3:2.

Беларус правёў на лёдзе 59:31, прапусціў 2 шайбы, адбіўшы 44 з 46 кідкоў. Жыгалаў быў прызнаны першай зоркай гульні.

У сезоне беларускі брамнік правёў 20 матчаў, у якіх атрымаў 10 перамог, з каэфіцыентам надзейнасці 3.06, працэнт адбітых кідкоў 91.0.