Усе навіны

Памёр 18-гадовы расійскі хакеіст «Лондан Найтс» Казбекаў. Матч клуба з «Флінтам» Кузьміна ў OHL перанесены

17 снежня 2022, 23:12

18-гадовы расійскі нападаючы канадскага «Лондан Найтс» Абакар Казбекаў знойдзены мёртвым.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, цела Казбекава знайшлі раніцай 17 снежня каля элітнага шматпавярховага дома. Паліцыя не выявіла якіх-небудзь прыкмет забойства.

З-за інцыдэнту адменена бліжэйшая гульня «Лондан Найтс» у юніёрскай хакейнай лізе Антарыа (OHL) супраць «Флінта», за які выступае беларускі абаронца ДзмIтрый Кузьмін.

У цяперашнім сезоне Казбекаў правёў 12 гульняў за «Лондан Найтс» і набраў 1 (0+1) бал.

Адзначым, Абакар Казбекаў – сын бронзавага прызёра Кубка свету па барацьбе вольным стылем Заўра Казбекава.