Усе навіны

Трэнер «Юнацтва» Есаулаў пра перамогу над «Лакаматывам»: «Хлопцы ішлі па плану ўсе 60 хвілін, і гэта прынесла вынік»

20 снежня 2022, 13:16

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў пракаментаваў гульню клуба з «Лакаматывам» (1:0).

– Цяжкая і напружаная гульня. Добрая і працоўная перамога. Усіх з перамогай! Хлопцы ішлі плану ўсе 60 хвілін, і гэта прынесла вынік.

Чым можна растлумачыць такую колькасць выдаленняў? Шчыра кажучы, выдаленні – гэта балючая тэма. Але я не магу абвінаваціць нікога з хакеістаў. Гэта велізарнае жаданне ці няўдалы збег абставін. Няўдала падкаціўся, падштурхнуў. Думаю, што ўсе выдатна разумеюць кошт выдаленняў, і гэты кошт ў плэй-оф вырасце мінімум у два разы. Будзем працаваць з гэтым кампанентам.

У апошніх матчах розніца ў ліку мінімальная, але мы кантралюем ход гульні? Я б не сказаў, што мы на ўсе сто кантралявалі гульню. Так, кантроль быў, але часам выпускалі нітачку, нас зачынялі ў зоне, але граматна абараняліся, але падвёў брамнік, у патрэбны момант абаронцы правільна згулялі, – сказаў Есаулаў.