Усе навіны

Трэнер «Брэста» Світо: «Хлопцы заслужылі сёння перамогу над «Гомелем»

21 снежня 2022, 11:41

Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світо пракаментаваў гульню клуба супраць «Гомеля» (4:3 Б).

– Сёння была добрая гульня ў выкананні нашых хлопцаў. Атакавалі, стваралі вельмі шмат момантаў, забілі два галы, але ў другім перыядзе была нейкая расканцэнтрацыя на пару хвілін, прапусцілі, як я лічу, неабавязковыя шайбы, мы маглі бы лік зрабіць больш яшчэ раней і спакойна давесці гульню да канца, але прапусцілі гэтыя галы.

Атрымаўся цяжкі матч, мы сёння гулялі нядрэнна, так што нашыя хлопцы заслужылі сёння перамогу, – сказаў Світо.