Усе навіны

Траўмаваўся беларускі нападаючы маскоўскага «Дынама» Аляксандр Скоранаў

30 снежня 2022, 15:22

Беларускі нападаючы Аляксандр Скоранаў, які выступае за маскоўскае «Дынама», не зможа прыняць удзел у бліжэйшым матчы каманды ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

Хакеіста ўнеслі ў спіс траўмаваных, паколькі ён няўдала заблакаваў кідок суперніка ў сваім мінулым матчы. У ім Скоранаў закінуў пераможны гол.

У бягучым Чэмпіянаце КХЛ Скоранаў правёў 16 матчаў, у якіх набраў 12 ачкоў — закінуў шэсць шайбаў і аддаў шэсць дзейсных перадач. Паказнік карыснасці склаў «6». Гэта першы сезон у КХЛ для 23-гадовага беларускага нападаючага.