Усе навіны

Яўген Есаулаў: «Над многімі кампанентамі яшчэ працаваць і працаваць»

30 снежня 2022, 23:24

Галоўны трэнер «Юнацтва» Яўген Есаулаў пракаментаваў перамогу над «Хімікам» (2:1).

– Апошняя гульня 2022 года, другая гульня з «Хімікам» і зноў пераможная. Што скажаце па зваротнай сустрэчы?

– Яна была падобная на першую, мы засталіся задаволеныя вынікам. Але якасць гульні... над многімі кампанентамі яшчэ працаваць і працаваць. Як бы тое ні было, з паездкі мы ўвозім 4 пункты, гэта выдатна. З добрым настроем сустрэнем Новы год, будзем рыхтавацца далей.

– Наступная гульня прынцыповая – з «Металургам». Праблемы, якія выявіліся ў гэтых гульнях, рэальна ліквідаваць у кароткі тэрмін?

– У нас увесь чэмпіянат прынцыповы, з любой камандай ідзе прынцыповая гульня.

– Настрой на дзейнага чэмпіёна таксама нічым не адрозніваецца?

– Да ўсіх каманды ў рэгулярным чэмпіянаце мы рыхтуемся аднолькава.

– 2022 год падыходзіць да канца, падвядзіце коратка яго вынікі.

– Было шмат добрых момантаў, гэтак жа, як і дрэнных – гэта працоўны працэс. Вядома, хацелася б скончыць гэты год на першым месцы ў турнірнай табліцы, але пакуль нам гэта не ўдаецца. Мы над гэтым працуем і, я думаю, усё наладзіцца, і мы зоймем тую пазіцыю, да якой імкнемся. А што тычыцца Новага года, хацелася б павіншаваць усіх з надыходзячым святам, пажадаць усім у новым годзе, перш за ўсё, здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Прыходзьце на матчы, падтрымлівайце, хварэйце, любіце хакей! – сказаў Есаулаў.