Усе навіны

Боураш адзначыўся хет-трыкам у QMJHL, Пальшакоў набраў 1+3 у WHL, Кузьмін і Тарасевіч адзначыліся асістам і голам у OHL

31 снежня 2022, 13:23

Прайші чарговыя матчы ў паўночнаамерыканскіх лігах.

У OHL «Флінт Файрбердс», за які гуляе беларускі абаронца Зміцер Кузьмін, дома прайгралі «Сагіна Спірыт» з лікам 4:7.

Беларус адзначыўся галявой перадачай, нанёс 2 кідкі, зарабіў 2 хвіліны штрафу і паказчык карыснасці «-1». У актыве Кузьміна 33 матчы, 29 (6+23) ачкоў, карыснасць «-1».

Таксама ў OHL «Норт-Бэй Батальён», за які выступае беларускі нападаючы Мікіта Тарасевіч, у гасцях саступіў «Садбэры Вулвс» з лікам 2:3.

Тарасевіч аформіў шайбу, рэалізаваўшы штрафны кідок, нанёс 1 кідок і зарабіў паказчык карыснасці «+1». У актыве беларуса 33 матчы, 22 (9+13) ачкі, карыснасць «+16».

У WHL «Брэндан Уіт Кінгсз», за які гуляе беларускі нападаючы Захар Пальшакоў, на чужым лёдзе разграмілі «Мус Джо Уорыёрс» з лікам 11:2

Беларус аформіў чатыры ачкі (1+3), нанёс 2 кідкі, зарабіў паказчык карыснасці «+4» і прызнаны першай зоркай матчу. На рахунку Пальшакова 31 сустрэча, 14 (4+10) ачкоў, карыснасць «-5».

У QMJHL «Руэн-Норанда Хаскіс» беларуса Данііла Боураша на чужым лёдзе разграмілі "Валь-д'Ор Форtрс" з лікам 5:0.

Беларускі нападаючы здзейсніў хет-трык (3+0), нанёс 3 кідкі (2 міма) і зарабіў паказчык карыснасці «+2». У Боураша 37 (25+12) балаў у 33 сустрэчах у сезоне, карыснасць «+1».