Усе навіны

Жаночая зборная Беларусі ў сваім першым у гісторыі спарынгу абгуляла каманду 11-гадовых хлопчыкаў

6 студзеня 2023, 19:13
1

6 студзеня жаночая зборная Беларусі ў таварыскім матчы перамагла каманду «Піранні» (9:4).

Хакеісткам, сярод якіх былі дзяўчаты ва ўзросце ад 10 да 25 гадоў, супрацьстаялі хлопчыкі 2011 года нараджэння.

Пасля завяршэння асноўнага часу матчу каманды правялі серыю булiтаў, у якой мацнейшымі апынуліся «Піранні».

Для беларускай жаночай зборнай Беларусі гэта быў першы ў гісторыі спарынг.