Усе навіны

Мінскае «Дынама» перапыніла серыю з 8 хатніх паражэнняў запар

15 студзеня 2023, 19:58

15 студзеня мінскае «Дынама» дома абыграла «Аўтамабіліст» з лікам 3:2 у авертайме.

Такім чынам «зубры» перапынілі серыю з 8 паразаў запар на «Мінск-Арэне».

Беларуская каманда аформіла другую перамогу ў 13 апошніх дамашніх гульнях.

Мінскае «Дынама» вярнулася на 8-е месца, у зону плэй-оф, ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. У актыве каманды – 51 ачко ў 52 матчах. На 9-м месцы размяшчаецца «Поўначсталь» – 51 бал у 51 сустрэчы.