Усе навіны

Краўчанка пра 4:2 з «Брэстам»: «Да адрэзка з вялікай колькасцю выдаленняў «Металург» кантраляваў гульню. За яго «аяяй» можна сказаць, але перамога ёсць перамога»

18 студзеня 2023, 15:50

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка пракаментаваў перамогу сваёй каманды над «Брэстам» з лікам 4:2.

– Да адрэзка з вялікай колькасцю выдаленняў у другім перыядзе мы кантралявалі гульню. Потым атрымалі гэтыя 8 хвілін меншасці – адны астылі, іншыя ўзялі на сябе шмат працы. Малайцы, выдатна адыгралі, але ўсё ж трэба мець павагу да калектыву, не пакідаць каманду ўтрох на столькі часу. Гэта пытанне, якое трэба выносіць на абмеркаванне.

У трэцім перыядзе апанент аказваў добры націск, мог пераламаць ход сустрэчы. Мы ўдала забілі і перамаглі. Падзялілі радасць з заўзятарамі, якія дабраліся да Брэста – дзякуй ім за тое, што прарабілі такі шлях, і за падтрымку. А таксама ўсім, хто перажываў за нас ля экранаў.

– Моцна незадаволеныя тым адрэзкам у другім перыядзе?

– «Аяяй» можна сказаць, але перамога ёсць перамога, не хачу яе трывожыць. Разбярэмся.

– Як ацаніце форму Аляксея Міхнова і з чым звязваеце такі яго кураж?

– Слухайце, у чалавека 41-ы год ідзе, і ён гуляе на такім узроўні – гэта крута! Гонар і хвала Аляксею. Ён выдатны прыклад маладым хлопцам. Яго прырода, гульня, майстэрства даюць добрае падсілкоўванне камандзе.

– Як справы ў Спата, якому шмат прылятала ў матчы?

– Нармальна ўсё. Гэта адна з яго задач – лавіць шайбу на сябе. Добра адпрацаваў у меншасці, выпішам прэмію :)

– Ёсць падрабязнасці па Аляксею Маструкову?

– Яму трэба будзе вельмі прафесійна паставіцца да свайго аднаўлення. Лёша патрэбен нам не на адзін матч, пасля якога зноў траўма, а на дыстанцыю гульняў. Веру ў яго і чакаю. Ён прыстойны чалавек, прафесійны спартовец, нам без яго вельмі складана. Таму як толькі Аляксей цалкам адновіцца, галавой, рукамі і нагамі будзе гатовы - тады і вернецца, – сказаў Краўчанка.