Генсак ФХБ Башко: «За некалькі гадоў вернемся ў топ-8, будзе як мінімум 6-е месца ў сусветным рэйтынгу»
Генеральны сакратар ФХБ Андрэй Башко падзяліўся меркаваннем аб тым, на якое месца Беларусь узнімецца ў сусветным рэйтынгу, як толькі будзе адменены міжнародны бан.
Беларускія зборныя адхіленыя ІІХФ ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якую з 24 лютага працягвае Расія ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Украіны
«Апошнім часам мы назіраем змену пакаленняў. Ну як змену пакаленняў? Дадалася вялікая колькасць маладых хлопцаў. Вось гэтую змену трэба праводзіць пастаянна – кожны сезон трэба дадаваць нейкіх маладых хлопцаў, якія змог прынесці карысць нашай зборнай, але дастаткова вялікая колькасць часу гэтаму не надавалася належнай увагі.
І зараз адбываецца такі злом эпох, калі многія маладыя хлопцы ўжо знаходзяцца на вядучых ролях у сваіх клубах і здольныя прыносіць карысць нашай камандзе і ў будучыні.
Нам спатрэбіцца некалькі гадоў, каб вярнуцца ў васьмёрку, бо рэйтынгавыя ачкі налічваюцца, у залежнасці ад занятага месца, і ў адзін год гэтую сітуацыю ніяк не выправіць. Гэта будзе паступальны рух.
На дадзены момант я расцэньваю, з улікам перспектывы і наяўнасці тых хлопцаў, якія ў нас ёсць… [Будзе] як мінімум 6-е месца ў сусветным рэйтынгу», – сказаў Башко.
Адзначым, у сусветным рэйтынгу ІІХФ Беларусь уваходзіла ў топ-8 толькі аднойчы – заняла 8-е месца ў 2009-м.
