Усе навіны

Яўген Летаў: «У «Нёмана» спрацавалі сёння брыгады большасці і меншасці і добра згулялі ў роўных складах»

18 студзеня 2023, 23:53

Галоўны трэнер гродзенскага «Нёмана» Яўген Летаў пракаментаваў перамогу над «Магілёвам» (6:0).

– Першы перыяд выйшаў бязладным, хоць не скажу, што «Магілёў» не агрызаўся, гулялі да канца, біліся. Супернік выдатна пераключаўся, лавіў нас на контратаках, ствараў моманты. Выдатна на гэтых момантах выручыў наш варатар, а далей мы ўжо забралі гульню ў свае рукі. Хоць я не скажу што гаспадары не агрызаліся, гулялі да канца, не апускалі рукі, стваралі добрыя контратакі, але ў нас спрацавалі сёння брыгады большасці і меншасці і добра згулялі ў роўных складах

– Хто з гульцоў каманды асабліва вызначыўся сёння?

– Мы прасілі каманду згуляць вось менавіта камандна, каб хлопцы працавалі не на сябе, а на партнёра, на каманду, выконвалі пэўныя заданні на гульню, зразумелі схему гульні, таму і галы прыйшлі. Нікога выдзяляць не буду, перамагла каманда.

– Паміж «Нёманам» і «Магілёвам» салідная розніца ў становішчы ў турнірнай табліцы. Ці можна сказаць, што вынік сённяшняга паядынку з «львамі» быў для вас прадказальны?

– Так, сапраўды, быццам бы на розных полюсах знаходзімся ў турнірнай табліцы, але гэта не кажа пра тое, што мы выйшлі несабранымі, раскаванымі. Мы рыхтаваліся да матчу, разбіралі яго і акцэнтавалі як раз-такі на тым моманце, што расслабляцца нельга, «Магілёў» гэта даказвае сваёй гульнёй і не раз каралі многія каманды з турнірнай табліцы, – сказаў Летаў.