Усе навіны

Расійскі экс-форвард мінскага «Дынама» Цярэшчанка пра падтрымку ЛГБТ у НХЛ: «У футболе ўжо падаюць на калені адзін перад адным. Я толькі перад Богам і маці магу стаць на калені!»

19 студзеня 2023, 23:10

Былы нападаючы мінскага «Дынама» расіянін Аляксей Цярэшчанка падзяліўся меркаваннем пра акцыі ў падтрымку ЛГБТ перад матчамі НХЛ.

Раней расійскі абаронца «Філадэльфіі» Іван Провараў не выйшаў на раскатку перад гульнёй рэгулярнага чэмпіянату з «Анахаймам» (5:2), паколькі адмовіўся надзець швэдар з ЛГБТ-сімволікай. Ён растлумачыў гэта так: «Мой выбар – заставацца верным сабе і сваёй рэлігіі».

«Не тое каб я здзіўлены, што такая акцыя дакацілася да хакея… Вазьміце для прыкладу футбол. Там ужо людзі падаюць на калені адно перад адным.

Ды я магу ўстаць на калені толькі перад Богам і маці! Ці ж перад дзяўчынай, каб зрабіць ёй прапанову рукі і сэрца. А так – гэта пасмешышча. Няма ніякай павагі.

Тое самае тычыцца акцыі ў падтрымку ЛГБТ. Я дастаткова жорсткі ў гэтым плане», – заявіў Цярэшчанка.