Усе навіны

Трэнер мінскага «Дынама» Вудкрафт пра матч з «Поўначсталлю»: «Вельмі складаная гульня, якую вырашылі дробныя памылкі»

22 студзеня 2023, 20:35
1

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Крэйг Вудкрафт пракаментаваў матч супраць «Поўначсталі» (1:2).

– Вельмі складаная гульня, якую вырашылі дробныя памылкі. Зашмат часу і энергіі пакінулі ў зоне абароны, і было мала энергіі ў зоне атакі. Калі была магчымасць атакаваць, мы выглядалі стомленымі. Трэба будзе яшчэ раз перагледзець гульню і рухацца далей, бо тыдзень будзе быць вельмі цяжкі з важнымі матчамі, да якіх мы будзем гатовы.

– Як ацэньваеце перспектывы каманды трапіць у плэй-оф?

– Тут сакрэтаў няма, наперадзе яшчэ гульні, змагаемся за апошнія тры радкі канферэнцыі з чатырма камандамі. Трэба правільна падыходзіць да гульні, выконваць патрабаванні, гуляць у наш хакей і проста дамагацца выніку. Гэта не цяжкая навука.

– Вадзім Мароз сёння правёў менш за ўсіх часу на лёдзе, з чым звязана?

– Вадзім сёння не гуляў шмат у брыгадах большасці і меншасці. Было шмат выдаленняў, з-за чаго яго гульнявы час скараціўся.

– У каманды апошнім часам мала рэалізаваных момантаў. Як жа вырашыць гэтую праблему?

– Мы кажам пра нашую рэалізацыю больш чым апошнія некалькі гульняў. Гэта ідзе на працягу апошняга тыдня. Над гэтай часткай нам трэба працаваць, менавіта над рэалізацыяй момантаў. Мы ствараем дастаткова момантаў, каб перамагаць. Калі на сённяшні матч паглядзець, у другім перыядзе было васямнаццаць кідкоў па варотах і нічога не змаглі рэалізаваць. Мы ўжо не першы раз кажам пра гэта нашым хлопцам, – сказаў Вудкрафт.

Нагадаем, што «Поўначсталь» выцесніла мінскае «Дынама» з зоны плэй-оф.