Усе навіны

Трэнер «Дынама-Маладзечна» Палішчук пра паражэнне ад «Лакаматыва»: « у першую чаргу фізічна не хапае, потым мазгі адключаюцца»

26 студзеня 2023, 09:15

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Аляксандр Палішчук пракаментаваў матч з «Лакаматывам» (3:5).

– Хапіла на палову гульні нас. Свае ж памылкі ў зоне абароны, гульня ў меншасці зламалі нас.

У нас праблема ў трэціх перыядах, на мой погляд, гэта відавочна. У першую чаргу фізічна не хапае, потым мазгі адключаюцца. У выніку, усе трэція перыяды правальныя. Не хапае дысцыпліны. Гуляць трэба ўсё 60 хвілін, – сказаў Палішчук.