Усе навіны

Мінскае «Дынама» пакінула зону плэй-оф пасля перамогі «Поўначсталі»

29 студзеня 2023, 20:17

«Поўначсталь» у гасцях адолела ЦСКА з лікам 4:1 у рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

Такім чынам, каманда з Чарапаўца абышла мінскае «Дынама» і зрушыла яго з зоны плэй-оф. «Поўначсталь» набрала 58 пунктаў у 57-і матчах. У мінскай каманды на адзін бал менш пры такой жа колькасці праведзеных гульняў.