Усе навіны

Трэнер «Брэста» Світо: «Не хапае двух капітанаў – Шэлега і Маляўкі. Яны лідары каманды»

1 лютага 2023, 23:55

Галоўны трэнер «Брэста» Уладзімір Світо, падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Лакаматывам» (1:2) у Экстралізе,

– Прайгралі ў роўнай гульні па булітах. Каманды змагаліся за шасцёрку, плэй-офская гульня была. Буліты – гэта майстэрства нападаючых і варатароў. На жаль, не выйгралі матч.

– Сёння першую шайбу за «Брэст» закінуў Верамеенка.

– Віншуем яго, спадзяемся, што гэтая шайба дапаможа яму, і ён будзе закідваць больш.

– Падпісалі двух нападаючых: Грышакова і Кунцэвіча. Наколькі яны дапамагаюць нападу?

– Пакуль мы гэта не заўважаем па статыстыцы, пакуль ўшчыльнілі нашу атаку, спадзяемся, што яны будуць забіваць і аддаваць часцей.

– Траўма Сяргея Маляўкі моцна адбіваецца на атакавалых дзеяннях? Які тэрмін аднаўлення?

– Я думаю, што ён выбыў надоўга. Вядома, не хапае нам двух капітанаў - Сяргея Шэлега і Сяргея Маляўкі. Яны лідары каманды, і ў такіх гульнях іх нельга замяніць, – лічыць Світо.