Усе навіны

QMJHL: нападаючы Лашко вызначыўся асістэнцкім хет-трыкам, у форварда Боураша – асістэнцкі дубль

3 лютага 2023, 12:40

Прайшлі чарговыя матчы ў QMJHL.

«Шыкуцімі Саджэнінс», за якіх гуляе беларускі нападаючы Андрэй Лашко, у гасцях абгулялі «Бае-Кома Драккар» з лікам 5:2.

На рахунку беларуса 3 (0+3) галявыя перадачы. Лашко вызначыўся 3 кідкамі, выйграў 12 з 24 укідванняў, правёў 1 сілавы прыём і зарабіў паказчык карыснасці «+3». У актыве нападаючага 48 матчаў, 53 (19+34) ачкі, карыснасць «+7».

«Руэн-Норанду Хаскіс», за якіх выступае беларускі форвард Данііл Боураш, дома перамаглі «Сэнт-Джон Сі Догз» з вынікам 4:2.

Беларус набраў 2 (0+2) ачкі, нанёс 2 кідкі ў створ [яшчэ 2 міма] і зарабіў паказчык карыснасці «0». У яго 53 (32+21) балы ў 46 сустрэчах, карыснасць «+1».