Усе навіны

Галкіпер мінскага «Дынама» Шостак стаў найлепшым маладым гульцом КХЛ у студзені

3 лютага 2023, 20:54

Брамнік мінскага «Дынама» Канстанцін Шостак прызнаны найлепшым маладым гульцом КХЛ у студзені.

За месяц ён правёў 7 матчаў, у якіх каманда атрымала 4 перамогі. У адным матчы Шастак захаваў свае вароты ў недатыкальнасці.

– Старт сезона атрымаўся няпростым для Канстанціна Шостака – ён нярэдка прапускаў па тры і больш шайбы і практычна не перамагаў, а пазіцыю стартавага варатара «Дынама» забраў Аляксей Коласаў.

Але менавіта ў пачатку 2023 года ўсё змянілася – Шостак стаў гуляць часцей прыкладна з сярэдзіны студзеня, адчуў упэўненасць і атрымаў чатыры перамогі ў шасці паўнавартасных матчах. Ніжагародцам ён усё ж такі прайграў, але ў серыі кідкоў.

Адзіная студзеньская няўдача Шастака ў асноўны час была ў Чарапаўцы, дзе мінчане саступілі з рознасцю ў адну шайбу. Хатнюю гульню супраць «Северсталі» ён «засушыў», ды і ўвогуле больш за дзве шайбы за гульню ў студзені не прапускаў, – патлумачыла свой выбар прэс-служба КХЛ.