Усе навіны

Экстраліга: «Ліда» саступіла «Віцебску», «Нёман» выйграў у «Лакаматыва», «Брэст» саступіў «Хіміку»

5 лютага 2023, 19:19

5 лютага прайшлі чарговыя матчы Экстралігі.

Экстраліга

Брэст – Хімік Наваполацк – 0:2

Галы: 0:1 – Храпавіцкі (Паранін, 13:24), 0:2 – Коласаў (Паранін, Храпавіцкі, 45:28).

Ліда – Віцебск – 2:4

Галы: 0:1 – Ядраец (Туркін, Сафін Трэгубаў, 09:10), 0:2 – Серафімовіч (09:51), 0:3 – Ляўко (26:49), 1:3 – Серякоў (Каменькоў, Апанасевіч, 30:48), 2:3 – Байко (Каменькоў, 47:13), 2:4 – Сафін Трэгубаў (Туркін, Ляўко, 54:12).

Нёман – Лакаматыў Орша – 4:3

Галы: 1:0 – Летаў (Андрушчанка, 09:25), 1:1 – Бучкін (Буйко, Татарэнка, 16:53), 2:1 – Ипатаў (Рамановіч, Паддубны, 21:38), 3:1 – Казячы (Рогач, 27:39), 3:2 – Буйко (Пятроў, Радчанка, 28:01), 3:3 – Пышкайла (Курдзюкоў, Субоцін, 48:44), 4:3 – Паддубны (Іпатаў, Андрушчанка, 52:14).

Становішча каманд: «Нёман» – 76 (50), «Шахцёр» – 73 (50), «Юнацтва» – 70 (50), «Віцебск» – 66 (50), «Гомель» – 63 (50), «Лакаматыў» – 60 (50), «Металург» – 59 (50), «Брэст» – 59 (50), «Хімік» – 44 (50), «Дынама-Маладзечна» – 39 (50), «Ліда» – 31 (50), «Магілёў» – 17 (50).