Усе навіны

Пратас закінуў другую шайбу ў АХЛ, яго прызналі трэцяй зоркай

5 лютага 2023, 12:54

У ноч на 5 лютага беларускі нападаючы Аляксей Протас забіў свой другі гол у АХЛ за сезон. Але гэта не дапамагло яго камандзе «Хершы Беарз» абгуляць «Ліхай Вэлі» (1:5).

Протас нанёс 2 кідкі і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «1». Форварда прызналі трэцяй зоркай паядынку.

1 лютага форварда «Вашынгтона» Протаса адправіліі ў фарм-каманду «Хершы Бэарз» з АХЛ.

Раней «Вашынгтон» ўжо накіроўваў беларуса ў гэтую каманду 7 студзеня. Праз два тыдні Протас вярнулі ў клуб НХЛ, аднак, як аказалася, ненадоўга.

У сёлетнім сезоне НХЛ Протас згуляў 42 гульні, дзе набраў 10 (3+7) ачкоў. У 6 матчах АХЛ ён закінуў дзве шайбы, зрабіў тры галявыя перадачы і набраў 4 (1+3) балы.