Усе навіны

Душак набраў 40 балаў за мiнскае «Дынама» у сезоне КХЛ, гэта рэкорд клуба сярод абаронцаў

9 лютага 2023, 21:25

Абаронца менскага «Дынама» Джозэф Душак пасля трох набраных балаў у матчы з «Трактарам» (3:4) стаў новым рэкардсменам клуба па ачках за адзін рэгулярны чэмпіянат. Зараз на яго рахунку 40 балаў.

Абаронца паўдзельнічаў ва ўсіх узяццях варот: двойчы асіставаў партнёрам, а таксама адзначыўся закінутай шайбай.

Душак перасягнуў дасягненне Брэнана Менела ў сезоне-2020/21. Тады сёлетні абаронца маскоўскага «Дынама» набраў 38 (5+33) балаў у 47 паядынках.

Усяго ў гэтым сезоне Джозэф Душак правёў 62 матчы і набраў 40 (8+32) балаў.