Усе навіны

Душак пра матч з «Авангардам»: «Нам трэба якасна правесці ўсе тры перыяды»

13 лютага 2023, 13:19

Абаронца мінскага «Дынама» Джозэф Душак выказаўся пра будучы матч ў гасцях у «Авангарда».

«Гэта моцны супернік з класным падборам хакеістаў. Нам трэба якасна правесці ўсе тры перыяды. Напрыклад, сёння выдатна гулялі ў другім перыядзе, у гульні з «Трактарам» добра правялі другі і трэці перыяды. Трэба якасна дзейнічаць на ўсіх адрэзках матча», – сказаў Душак.