Усе навіны

Протас прапусціў матч «Вашынгтона», каб быць з жонкай перад яе першымі родамі

15 лютага 2023, 09:46
1

Беларускі нападаючы Аляксей Протас прапусціў матч «Вашынгтона» з «Каралінай».

Як паведамляе журналіст Майк Фогель, форвард знаходзіцца побач з жонкай, пара чакае нараджэння першынца. Чакалася, што Протас мог замяніць Аляксандра Авечкіна ў першым звяне – расіянін пакінуў размяшчэнне каманды па сямейных абставінах.

У 43 матчах сезону на рахунку Пратаса 10 (3 +7) ачкоў.