Усе навіны

Чупрыс пасля 5:1 над «Нёманам»: «Сапернік ідзе на першым месцы, там, дзе хоча быць «Шахцёр»

15 лютага 2023, 23:51

Галоўны трэнер «Шахцёра» Яраслаў Чупрыс падзяліўся ўражаннямі ад матча з «Нёманам» (5:1).

– Вельмі цяжкі матч, нягледзячы на лiк. «Нёман» ідзе на першым месцы, там, дзе хочам быць мы, таму вельмі рады перамозе – яна атрымалася цяжкая, валявая. Момантамі мы былі лепшыя, момантамі яны перахаплялі ініцыятыву, але ў нас добра спрацавала рэалізацыя, добра спрацавалі ўсе лініі – не хачу кагосьці канкрэтна вылучаць, выдатна спрацавалі ўсе.

– Спрацавала і меншасць, у адрозненне ад большасці.

– Штанга і перакладзіна спрацавалі ў большасці. Я лічу, што былі створаны добрыя моманты, тым больш, што сапернік – далёка не тая каманда, якая не ўмее гуляць у меншасці.

– Фактар хатніх трыбун пры гульні з «Нёманам» сёння пацвердзіўся.

– Не стамлюся дзякаваць нашым гледачам, наш фан-сектар – гэта добрая падтрымка! Дзякуй вялікі! Сёння матч быў пад лозунгам «Закаханыя ў хакей» і, я спадзяюся, нам удалося прызнацца ў любві заўзятарам. Мы вельмі стараемся іх не расчароўваць, – сказаў Чупрыс.