Усе навіны

Расіянін Варфаламееў вярнуўся ў мінскае «Дынама»

16 лютага 2023, 19:58

Расійскі нападаючы Павел Варфаламееў вярнуўся ў мінскае «Дынама». Раней яго адправілі ў жлобінскі «Металург».

У чэмпіянаце Беларусі форвард правёў адзін паядынак супраць наваполацкага «Хіміка».

Варфаламееў з'яўляецца хакеістам мінскага «Дынама» з сезона-2020/21. У гэтым сезоне КХЛ расіянін набраў 24 (14+10) ачкі ў 42 матчах і з'яўляецца другім снайперам, пасля Ніка Мёрклі, і пятым бамбардзірам мінчан. У кастрычніку быў прызнаны найлепшым нападаючым тыдня ў КХЛ.

Найбліжэйшы матч мінчане правядуць 18 лютага супраць «Тарпеда».