Усе навіны

Форвард «Нёмана» Андрушчанка выйшаў на першае месца ў спісе лепшых бамбардзіраў Экстралігі

17 лютага 2023, 23:15
1

Нападаючы «Нёмана» Вячаслаў Андрушчанка выйшаў на першае месца па набраных ачках у гэтым сезоне Экстралігі. Ён набраў 54 (13+41) ачкі ў 38 матчах сезона.

На другім месцы гулец «Шахцёра» Міхаіл Стэфановіч – 53 (22+31) балы ў 48 гульнях. На трэцім – нападаючы «Нёмана» Вячаслаў Іпатаў – 49 (21+28) ачкоў у 49 сустрэчах.

Акрамя таго, у актыве Андрушчанкі 41 асістэнцкі бал – на дадзены момант найлепшы паказчык лігі.