Усе навіны

Калячонак і Салаўёў вызначыліся асістамі ў матчах АХЛ

20 лютага 2023, 11:16

Прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату АХЛ

«Тусан Роўдранарс», за які выступае беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак, дома выйграў у «Хендэрсан Сільвер Найтс» з лікам 3:2.

Беларус вызначыўся галявой перадачай.

Калячонак адыграў у другой пары абароны, нанёс 3 кідкі і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

У актыве Калячонка 15 (2+13) набраных ачкоў у 52 гульнях, пры паказчыку карыснасці «-2».

Беларускі абаронца набірае балы ўжо ў пяці матчах запар.

«Калгары Рэнглерс» з беларускім абаронцам Іллём Салаўёвым таксама дома абгулялі «Каларада Іглз» з лікам 5:3.

Беларус вызначыўся галявым пасам у меншасці. Акрамя таго, ён нанёс 1 кідок і зарабіў паказчык карыснасці «0». У актыве Салаўёва 46 матчаў, у якіх ён набраў 11 (1+10) ачкоў у, пры паказчыку карыснасці «+8».