Усе навіны

Летаў пасля 4:2 над «Лідай»: «Папярэднія тры матчы большасць не працавала»

24 лютага 2023, 00:01

Галоўны трэнер «Нёмана» Яўген Летаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Лідай» (4:2) у Экстралізе.

– Заўзятараў – з перамогай, мужчынскую частку насельніцтва – са святам! Гулялі хвалепадобна, нейкія моманты спадабаліся, нейкія – не. Напярэдадні плэй-оф пэўныя моманты насцярожваюць. А так… выйгралі – малайцы, забралі два ачкі.

– У апошніх матчах не працавала большасць. Сёння рэалізавалі адзіную большасць за чатыры секунды. Пра што казалі хлопцам?

– Хлопцы выдатна разумелі, што папярэднія тры матчы большасць не працавала. І, калі ў Брэсце мы выратавалі гульню ў авертайме, то менавіта галоў у большасці не хапала ў матчах з «Шахцёрам» і «Юнацтвам». І вельмі моцна не хапала.

– Гэта значыць пэўную працу правялі над гэтым кампанентам?

– Прам, каб сядзець над гэтым, – не. Добра выкарыстоўвалі стандарт, розыгрышу, як такога, не было, чатыры секунды спатрэбілася для таго, каб рэалізаваць лішняга. Хаця сёння мала выйгравалі ўкідванняў менавіта ў зоне атакі. Калі і была нейтральная шайба, за якую можна было пазмагацца, сапернік апярэджваў нас у гэтых дзеяннях, – сказаў Летаў.