Усе навіны

Трэнер «Ліды» Чух: «Гэта хакей, гэта жыццё. Трэба зрабіць высновы і рухацца далей»

25 лютага 2023, 17:45

Галоўны трэнер «Ліды» Юрый Чух падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Юнацтвам» (1:3).

– Шкада, што ў нас не выйшла тое, чаго хацелі ў гэтым сезоне. Трэба зрабіць аналіз, на гэта ёсць аб'ектыўныя прычыны. Нюансаў хапала, але мы да канца біліся за плэй-ін. Перад самымі важнымі матчамі мы аддалі лідараў каманды, каб хлопцы змаглі пагуляць у плей-оф.

Усё роўна, хлопцы біліся да апошняга, хацелі патрапіць у дзясятку. Не атрымалася, нічога страшнага. У параўнанні з мінулым сезонам падняліся прыступкай вышэй, ужо не апошнія. Што зрабіць? Гэта хакей, гэта жыццё. Трэба зрабіць высновы і рухацца далей.

А па гульні скажу, што два перыяды матч быў роўным. Рабяты выдатна дзейнічалі, нават не адчувалася розніца ў тым, якія месцы займаюць каманды ў табліцы. Але ў другім перыядзе прапусцілі гол у распранальню і ў трэцім перыядзе далі сапернiку магчымасць пагуляць у большасці. Шмат выдаленняў, на жаль. Гэта і прывяло да такога выніку.

Можа папрасіць федэрацыю, каб зрабілі турнір з вашай камандай, «Магілёвам», «Цытадэллю» і «Мядзведзямі»?

– Вядома, шкада, што мы так рана засталіся без гульнявой практыкі. А наконт турніру, гэтае пытанне не да мяне, – сказаў Чух.